берагчы́ся, ✂; незак.
Быць асцярожным, засцерагаць сябе ад каго-, чаго-н.
беражлі́вы, ✂.
Які беражліва адносіцца да маёмасці, эканомны.
|| наз. беражлівасць, ✂.
берасця́нка1, ✂, ж.
Каробка, сплеценая з бяросты.
берасця́нка2, ✂, ж.
Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных; зяблік.
|| прым. берасцянкавы, ✂.
бервяно́, ✂, н.
Ачышчаны ад галін і сучча ствол зрэзанага без верхавіны дрэва або яго частка.
|| памянш. бярвенца, ✂.
бергамо́т, ✂, м.
Гатунак сакавітых салодкіх груш.
|| прым. бергамотавы, ✂.
бе́ркавец, ✂, м.
Старая руская мера вагі, роўная 10 пудам.
бе́ркут, ✂, м.
Драпежная птушка сямейства ястрабіных; буйная парода арлоў.
|| прым. беркуціны, ✂.