Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бенедыкці́н, ✂, м.

Адзін з гатункаў французскага лікёру.

|| прым. бенедыкцінавы, ✂.

бенефі́с, ✂, м.

Спектакль у гонар або на карысць аднаго з яго ўдзельнікаў.

|| прым. бенефісны, ✂.

бенефіцыя́нт, ✂, м.

Артыст, які іграе ў сваім бенефісе або на карысць якога даецца бенефіс.

|| ж. бенефіцыянтка, ✂.

бенза...

Першая частка складаных слоў у знач. бензінавы, які адносіцца да бензіну, напр. бензабак, бензакалонка.

бензаво́з, ✂, м.

Аўтацыстэрна для перавозкі бензіну і іншага вадкага паліва.

|| прым. бензавозны, ✂.

бензазапра́ўшчык, ✂, м.

Аўтацыстэрна, абсталяваная для запраўкі аўтамашын, самалётаў, танкаў.

бензі́н, ✂, м.

Бясколерная гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перагонцы нафты.

|| прым. бензінавы, ✂.

бензо́л, ✂, м.

Бясколерная гаручая вадкасць са своеасаблівым пахам, якая атрымліваецца пры сухой перагонцы вугалю, нафты і выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці.

|| прым. бензолавы, ✂.

бенуа́р, ✂, м.

Ніжні ярус ложаў у тэатры, які размешчаны на ўзроўні партэра.

|| прым. бенуарны, ✂.