Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яднаць, ; незак.

  1. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.

    • Я. рэкі каналам.
  2. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе.

    • Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям’ю.
    • Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.
  3. Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.

    • Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.
  4. Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.

    • Нас яднаюць агульныя інтарэсы.

|| наз. яднанне, .

ядок, , м.

  1. Той, хто есць, мае патрэбу ў харчаванні або (звычайна з азначэннем) пра чалавека, які выяўляе пэўныя адносіны да яды.

    • Які я., такі і работнік (з народнага).
  2. Той, хто харчуецца дзе-н. або знаходзіцца дзе-н. на харчовым забеспячэнні.

    • Размеркаваць па едаках.

|| прым. ядоцкі, .

ядомы, .

Прыгодны для спажывання, прыдатны для ежы.

  • Я. грыб.

|| наз. ядомасць, .

ядраны, .

  1. З буйным спелым ядром.

    • Я. арэх.
  2. перан. Які адрозніваецца ў якіх-н. адносінах: здаровы, моцны, мажны (пра чалавека), свежы, чысты (пра паветра, надвор’е), моцны, які настояўся (пра напіткі), пругкі, сакавіты (пра плады, зелень), грубаваты, але яркі і выразны (пра слова, мову і пад.) і т.д.

    • Я. мужчына.
    • Ядранае паветра.
    • Ядранае збожжа.

|| наз. ядранасць, .

ядро, , н.

  1. Унутраная частка плода, семя, пакрытая цвёрдай абалонкай.

    • Я. слівавай костачкі.
  2. Унутраная, звычайна больш шчыльная частка чаго-н.

    • Я. каметы.
    • Я. Зямлі.
    • Я. атама (цэнтральная, дадатна зараджаная частка атама).
  3. Важнейшая частка ўсякай расліннай і жывёльнай клеткі (спец.).

  4. перан. Асноўная частка якога-н. калектыву, групы.

    • Я. атрада, арганізацыі.
  5. Даўнейшы гарматны снарад у выглядзе шара.

|| памянш. ядзерка, і ядзерца, .

|| прым. ядзерны, і ядровы, .

  • Ядровае мыла (спец.) — сорт мыла з вялікай колькасцю тлушчавых кіслот.

ядрыца, , ж.

Крупы з ачышчаных цэлых зярнят грэчкі.

ядун, , м. (разм.).

Тое, што і ядок (у 1 знач.).

яе, займ.

  1. гл. ён.

  2. займ. прынал. Які належыць ёй.

    • Яе сям’я.

яечка, , н.

  1. гл. яйцо.

  2. Парная мужчынская палавая залоза, што выпрацоўвае мужчынскія палавыя клеткі, а таксама адзін з органаў унутранай сакрэцыі ў чалавека і млекакормячых.

  • Як яечка (разм.) — пра што-н. добра зробленае, прыгожае.

яечнік, , м.

Парная жаночая палавая залоза, у якой утвараюцца і спеюць палавыя клеткі.