яднаць, ; незак.

  1. Злучаць, звязваць што-н. з чым-н. пэўным чынам.

    • Я. рэкі каналам.
  2. Злучаць, збліжаць каго-, што-н. з кім-, чым-н., утвараючы адзінае цэлае; змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе.

    • Дружная праца, узаемная павага і выручка ядналі сям’ю.
    • Творы пісьменніка яднаюць у сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.
  3. Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў.

    • Рабочы камітэт яднае людзей розных спецыяльнасцей.
  4. Ствараць паміж кім-н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь.

    • Нас яднаюць агульныя інтарэсы.

|| наз. яднанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)