Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шкода1, , ж.

  1. Пашкоджанне, урон, страта.

    • Зрабіць шкоду гаспадарцы.
    • Без шкоды для справы.
    • Зрабіць на шкоду каму-н.
  2. Страта, прычыненая жывёлай, патрава і месца на зямлі, дзе жывёла можа зрабіць патраву.

    • Цяля нарабіла ў агародзе шкоды.

шкода2, безас. у знач. вык.

Тое, што і шкада.

  • Мне ш. траціць часу.
  • Ш., што я туды не з’ездзіў.
  • Мне трапіць туды, ш., не выпадае.

шкодзіць, ; незак.

Прыносіць шкоду 1 (у 1 знач.).

  • Алкаголь шкодзіць здароўю.

  • Не шкодзіць або не шкодзіла б каму з інф. — неабходна, нядрэнна б зрабіць што-н.

    • Не шкодзіла б нам з’ездзіць на мора.

|| зак. нашкодзіць, .

шкоднасць, , ж.

  1. гл. шкодны.

  2. Шкодныя для здароўя ўмовы вытворчасці (афіц.).

    • Ільготы за ш.

шкоднік, , м.

  1. Насякомае, якое прыносіць шкоду раслінам.

    • Шкоднікі злакаў.
  2. Чалавек, які прычыняе шкоду, зло народным, дзяржаўным інтарэсам са злачыннай мэтай, дыверсант.

|| прым. шкодніцкі, .

шкодніцтва, , н.

Злачынная, шкодніцкая дзейнасць.

шкодны, .

Які прыносіць шкоду 1 (у 1 знач.), небяспечны.

  • Ш. для здароўя клімат.
  • Курыць шкодна (безас. ў знач. вык.).
  • Шкодная тэорыя.

|| наз. шкоднасць, .

школа, , ж.

  1. Навучальная ўстанова (пераважна пра пачатковую або сярэднюю).

    • Хадзіць у школу.
    • Будынак школы.
    • Вясковая ш.
    • Вячэрняя ш.
    • Рамесная ш.
    • Ш.-інтэрнат.
    • Вышэйшая ш. (пра вышэйшыя навучальныя ўстановы).
  2. перан. Вывучка, дасягнуты ў чым-н. вопыт, а таксама тое, што дае такую вывучку, вопыт.

    • Ш. жыцця.
    • Прайсці армейскую школу.
  3. Напрамак у галіне навукі, майстэрства і пад.

    • Жыновічаўская ш. цымбалістаў.
    • Стварыць сваю школу ў навуцы.

|| прым. школьны, .

школьнік, , м.

Вучань пачатковай ці сярэдняй школы.

|| ж. школьніца, .

|| прым. школьніцкі, .

школьніцкі, .

  1. гл. школьнік.

  2. Уласцівы школьніку, несур’ёзны, няварты дарослага чалавека.

    • Школьніцкая гарэзлівасць.

|| наз. школьніцтва, .