Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

часціца, , ж.

  1. У граматыцы: службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

  2. Элементарная частка ў складзе якога-н. рэчыва (спец.).

часціць, ; незак. (разм.).

Вельмі часта (часцей, чым трэба) выконваць якія-н. дзеянні, рухі і пад.

часць, , ж.

  1. Доля, пай, частка, якія належаць каму-н.

    • Трэцюю ч. зямлі бацька адпісаў малодшаму сыну.
  2. Асобная самастойная вайсковая адзінка.

    • Камандзір танкавай часці.
  3. Галіна якой-н. дзейнасці; спецыяльнасць (разм.).

    • Пайсці па фінансавай часці.
    • Гэта не па маёй часці.

часцяком, прысл. (разм.).

Даволі часта.

  • Ён ч. бывае ў нас.