Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

харыус, ✂, м.

Прэснаводная рыба сямейства ласосяў.

харэаграфія, ✂, ж.

Мастацтва танца, а таксама пастаноўка балетных танцаў.

|| прым. харэаграфічны, ✂.

харэй​1, ✂, м.

Двухскладовая вершаваная стапа з націскам на першым складзе.

|| прым. харэічны, ✂.

харэй​2, ✂, м.

Доўгі шост для кіравання запрэжкамі аленяў або сабак.

харэограф, ✂, м.

Спецыяліст па харэаграфіі.