Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свісток, ✂, м.

  1. Прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца свіст.

    • Зрабіць с.
    • Міліцэйскі с.
  2. Свіст, які ўтвараецца пры дапамозе такога прыстасавання.

    • Ноччу раздаўся трывожны с.

|| прым. свістковы, ✂.

свістулька, ✂, ж. (разм.).

  1. Невялікі свісток з саломы, травы і пад.; пішчалка.

  2. Дзіцячая цацка — свісток.

свістун, ✂, м.

  1. Той, хто любіць свістаць.

  2. перан. Чалавек, які многа гаворыць, а робіць мала, які несур’ёзна адносіцца да справы; балбатун.

|| ж. свістуха, ✂.

свісцёлка, ✂, ж. (разм.).

  1. Духавы народны музычны інструмент у выглядзе дудкі, зроблены з дрэва або чароту.

  2. Тое, што і свістулька.

свісцячы, ✂, (спец.).

Які ўтвараецца пры праходжанні струменя паветра праз вузкую шчыліну ў месцы збліжэння пярэдняй часткі языка з верхнімі пярэднімі зубамі.

  • С. зычны гук.
  • Мяккі с. (наз.).

світа​1, ✂, ж.

Асобы, якія суправаджаюць якую-н. важную асобу.

  • С. караля.
  • Цэлая с. ходзіць за сястрой (перан. многа паклоннікаў, ухажораў).

|| прым. свіцкі, ✂.

  • С. афіцэр (у царскай Расіі: афіцэр світы цара).

світа​2, ✂, ж.

Доўгая сялянская верхняя вопратка з даматканага сукна.

|| прым. світавы, ✂.

світанак, ✂, м.

Тое, што і світанне.

|| прым. світанкавы, ✂.

світанне, ✂, н.

  1. Час перад усходам сонца; самы пачатак раніцы.

    • Выгнаць карову ў поле на світанні.
  2. перан. Ранні перыяд, пачатак чаго-н.

    • С. майго юнацтва.

|| прым. світальны, ✂.

світаць, ✂; незак.

  1. безас. Пачынаць развіднівацца (аб набліжэнні ўсходу сонца).

    • Зімой світае позна.
  2. Наступаць (пра дзень).

    • Пасля ночы світае дзень.