Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пыха, ✂, ж.

Фанабэрыстасць, ганарыстасць.

  • Збіць пыху з каго-н.

пыхкаць, ✂; незак.

  1. Утвараць гукі, выпускаючы пару, газ.

    • Пыхкае паравоз.
  2. Выпускаць час ад часу дым (пры курэнні).

    • П. люлькай.

|| аднакр. пыхнуць, ✂.

|| наз. пыхканне, ✂.

пыхлівы, ✂.

Фанабэрысты, празмерна ганарысты.

  • П. чалавек.
  • Пыхлівая пастава.

|| наз. пыхлівасць, ✂.

пыцель, ✂, м.

Машына для пытлявання.

◊

  • Даць (задаць) пытлю каму (разм.) — даць наганяй, аб’явіць вымову.

|| прым. пыцельны, ✂.

пышка, ✂, ж.

Круглая пульхная булка.

  • Мядовыя пышкі.

|| прым. пышачны, ✂.

пышны, ✂.

  1. Лёгкі, нібы ўзбіты.

    • Пышныя валасы.
  2. Раскошны, багаты.

    • П. ўбор.
    • П. прыём.

|| наз. пышнасць, ✂.

пышыцца, ✂; незак.

Празмерна ганарыцца, задавацца.

  • Няма чаго п.