дзялімае, ✂, н.
Лік або велічыня, якая падвяргаецца дзяленню.
дзялімасць, ✂, ж.
Уласцівасць цэлага ліку дзяліцца на другі цэлы лік без астачы.
дзяліцца, ✂; незак.
-
Валодаць здольнасцю дзяліцца на другі лік без астачы.
- Дзесяць дзеліцца на пяць.
-
Падзяляцца на часці.
-
Раздзяляць маёмасць з кім-н.
- Дзяліліся сыны з бацькамі.
-
чым і з кім. Аддаваць каму-н. частку свайго чаго-н.
- Д. апошнім кавалкам хлеба.
-
перан., кім з чым. Узаемна абменьвацца чым-н.
|| зак. падзяліцца, ✂ і раздзяліцца, ✂.
|| наз. дзяленне, ✂ і раздзяленне, ✂.
дзяліць, ✂; незак.
-
Падзяляць на часткі, размяркоўваць.
- Д. маёмасць.
- Д. на порцыі.
- Д. вучняў на групы.
-
што на што. Рабіць арыфметычнае дзеянне.
-
што з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго для сумеснага карыстання: дзяліць з кім-н.
- Таварышы дзялілі ўсё папалам.
- Д. хлеб і соль.
-
перан., што з кім. Перажываць што-н. разам з кім-н.
- Д. з кім-н. радасць і гора.
|| зак. падзяліць, ✂ і раздзяліць, ✂.
|| наз. дзяленне, ✂.
дзялок, ✂, м. (неадабр.).
Чалавек, які лоўка вядзе свае справы, не грэбуючы ніякімі сродкамі для дасягнення мэты.
- Біржавыя дзялкі.
- Д. цёмных спраў.
дзяляга, ✂, м. (разм. неадабр.).
Чалавек, заклапочаны толькі такімі справамі, якія прыносяць найбліжэйшую асабістую выгаду.