дзяленне назоўнік | ніякі род
-
гл. дзяліць, -цца.
-
Матэматычнае дзеянне, шляхам якога пазнаецца, у колькі разоў адна велічыня большая за другую.
- Д. лікаў.
- Д. дробаў.
-
Спосаб размнажэння ў прасцейшых арганізмаў і клетак.
- Д. клетак.
-
Адлегласць паміж дзвюма рыскамі на вымяральнай шкале.
- Ртуць на тэрмометры паднялася на тры дзяленні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)