Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сядзячы, ✂.

  1. Такі, які сядзіць.

    • Злавіць сядзячага зайца.
  2. Такі, які бывае, калі сядзяць.

    • Заснуць у сядзячай позе.
  3. Звязаны са знаходжаннем на адным месцы; маларухомы.

    • Сядзячая работа.
  4. Прызначаны для сядзення (разм.).

    • У аўтобусе 40 сядзячых месц.

сядлаць, ✂; незак.

Прымацоўваць сядло на спіне жывёлы.

  • С. коней.

|| зак. асядлаць, ✂.

|| наз. сядланне, ✂ і сядлоўка, ✂.

сядло, ✂, н.

  1. Частка збруі для верхавой язды ў выглядзе сядзення для конніка, якое ўмацоўваецца на спіне жывёлы.

    • Новае с.
    • Выбіць з сядла (таксама перан. вывесці з раўнавагі, пазбавіць спакою).
  2. Скураное сядзенне ў веласіпеда, матацыкла.

  3. Паніжэнне між дзвюма вышынямі ў горным хрыбце.

    • С. Эльбруса.

|| памянш. сядзельца, ✂.

|| прым. седлавы, ✂.

сядок, ✂, м.

  1. Коннік, верхавы.

  2. Пасажыр, які едзе ў павозцы, карэце, санях (часам наймаючы вазака).

    • Браць у дарогу седакоў.

сядун, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які вядзе маларухомае сядзячае жыццё, пасіўны, бяздзейны.

сякач​1, ✂, м. (спец.).

Востры нож, інструмент, механізм для раздраблення, сячэння чаго-н.

сякач​2, ✂, м.

Дарослы самец дзіка, марскога коціка.

сякера, ✂, ж.

  1. Насаджаная на тапарышча металічная прылада для сячэння з лязом з аднаго боку і абухом з другога.

    • Бацька купіў новую сякеру.
  2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю.

|| памянш. сякерка, ✂.

сякі-такі, ✂ займ. (разм.).

Нязначны, некаторы.

  • Трэба навесці сякі-такі парадак.
  • Ёсць сякія-такія заўвагі.

сякучая, ✂, ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая перасякае крывую.

  • Правесці сякучую.