Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штурхель, , м. (разм.).

  1. Тое, што і штуршок (у 1 знач.).

    • Даць ш. у грудзі.
  2. у знач. вык. Тое, што і штурхнуў.

    • Ш. у бок нагой.

штуршок, , м.

  1. Кароткі, рэзкі дотык або ўдар ад сябе.

    • Ш. у бок.
  2. Рэзкае хістанне ў выніку ўдару, рыўка і пад.

    • Ледзь не ўпаў з лаўкі ад рэзкага штуршка цягніка.
    • Падземныя штуршкі.
  3. У спорце: рух, якім штурхаюць што-н. (напр. ядро, штангу і пад.).

    • Ш. левай рукой.
  4. перан. Тое, што выклікае што-н. або пабуджае да чаго-н. (разм.).

    • Ш. да рэвалюцыйнага руху.

|| прым. штуршковы, .

штучны1 прым.

  1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага.

    • Штучнае валакно.
    • Ш. адбор.
    • Штучнае дыханне (сістэма прыёмаў, якія аднаўляюць дыханне хворага, пацярпелага).
  2. Роблены, прытворны, няшчыры.

    • Штучная ветлівасць.

|| наз. штучнасць, .

штучны2 прым.

  1. Які ўяўляе сабой асобную рэч, які нельга ўзважыць або адмераць.

    • Ш. тавар.
    • Ш. аддзел магазіна (для гандлю таварамі паштучна).
  2. Які праводзіцца, робіцца здзельна, за кожную штуку.

    • Штучная аплата.