Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чатырохмесячны, ✂.

  1. Які прадаўжаецца чатыры месяцы; разлічаны на чатыры месяцы.

    • Чатырохмесячная камандзіроўка.
    • Чатырохмесячныя запасы прадуктаў.
  2. Узростам у чатыры месяцы.

    • Ч. хлопчык.

чатырохпавярховы, ✂.

Вышынёй у чатыры паверхі.

  • Ч. дом.

чатырохпакаёвы, ✂.

З чатырма пакоямі.

  • Чатырохпакаёвая кватэра.

чатырохполле, ✂, н.

Сістэма севазвароту з падзелам ворнай зямлі на чатыры палі, якія засяваюцца рознымі культурамі ў пэўнай паслядоўнасці.

чатырохпольны, ✂.

Заснаваны на чатырохполлі.

  • Ч. севазварот.

чатырохрадковы, ✂.

Які мае чатыры радкі, складаецца з чатырох радкоў.

  • Ч. верш.
  • Чатырохрадковая страфа.

чатырохрадкоўе, ✂, н.

Верш ці страфа з чатырох радкоў.

чатырохразовы, ✂.

Які адбываўся, паўтараўся чатыры разы.

  • Чатырохразовае кармленне.
  • Ч. чэмпіён.
  • Чатырохразовая доза лякарства.

чатырохскладовы, ✂.

Які ў сваёй структуры мае чатыры склады.

  • Чатырохскладовае слова (напр. па-ляў-ні-чы).

чатырохсотгоддзе, ✂, н.

  1. Прамежак часу ў 400 гадоў.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 400 гадоў таму назад.

    • Ч. горада.

|| прым. чатырохсотгадовы, ✂.