Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сват, , м.

  1. Той, хто сватае каго-н. каму-н.

    • Сустракаць сватоў.
  2. Бацька мужа ў адносінах да жончыных ці бацька жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

    • Ні сват ні брат (ніякая не радня).

|| ж. свацця, .

сватацца, ; незак.

Прасіць згоды на шлюб.

  • С. да дзяўчыны з суседняга сяла.

|| зак. пасватацца, .

|| наз. сватанне, і сватаўство, .

сватаць, ; незак.

  1. Прапаноўваць каго-н. у мужы ці ў жонкі.

    • Сваталі яму многа дзяўчат.
  2. Прасіць згоды на шлюб з кім-н. (у жанчыны або ў яе радні).

    • С. дачку суседа.
  3. Настойліва прапаноўваць (заняць якую-н. пасаду, выступіць у каго-н. або выкарыстаць, назначыць у якасці каго-н. і пад.; разм.).

    • С. у кіраўнікі.

|| зак. пасватаць, , сасватаць, і усватаць, .

|| наз. сватанне, і сватаўство, .

свацця, , ж.

  1. Жанчына, якая сватала нявесту жаніху ці жаніха нявесце.

  2. Маці мужа ў адносінах да жанчыны ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоў.

  • Пераезная свацця (разм.) — чалавек, які часта мяняе месца свайго знаходжання дзе-н.

сваявольнічаць, ; незак.

Тое, што і свавольнічаць.

|| наз. сваявольнічанне, .

сваяк, , м.

Той, хто знаходзіцца ў сваяцтве з кім-н.

  • С. па маме.
  • Далёкі с.

|| ж. сваячка, .

сваяўство, , н. (разм.).

Адносіны паміж людзьмі, якія ўзнікаюць са шлюбнага саюза аднаго са сваякоў (адносіны паміж мужам і кроўнымі сваякамі жонкі, а таксама паміж сваякамі мужа і жонкі).

  • Быць у сваяўстве з кім-н.
  • С. зрабілася відам роднасці, сваяцтва.

сваяцкі, .

  1. Заснаваны на сваяцтве, які мае адносіны да сваяцтва.

    • Сваяцкія адносіны.
  2. Блізкі па агульнасці паходжання.

  3. Уласцівы сваякам, блізкім людзям; сардэчны, цёплы.

    • С. прыём гасцей.

|| наз. сваяцкасць, .

сваяцтва, , н.

  1. Сувязь паміж людзьмі, заснаваная на паходжанні адной асобы да другой (прамая роднасць), або розных асоб ад агульнага продка, а таксама на шлюбных сямейных адносінах.

    • Дальняе с.
    • С. па бацькавай лініі.
  2. зб. Родныя, сваякі; радня.

    • На вяселле з’ехалася ўсё с.