Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лой, ✂, м.

Нутраны тлушч (авечы, ялавічны).

  • Мазаць бліны лоем.

|| прым. лоевы, ✂.

локан, ✂, м.

Кучаравая ці завітая пасма валасоў.

локаць, ✂, м.

  1. Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча.

    • Узяць за л.
    • Блізка л., ды не ўкусіш (прыказка).
    • Кусаць (сабе) локці (перан. шкадаваць аб чым-н. упушчаным, непапраўным).
  2. Старадаўняя мера даўжыні, роўная прыблізна О,5 м.

◊

  • Пачуццё локця — пачуццё сяброўства і ўзаемнай падтрымкі.

|| прым. локцевы, ✂ і лакцявы, ✂.

локшына, ✂, ж.

Выраб з пшанічнай мукі ў выглядзе тонкіх высушаных палосак цеста, а таксама страва, прыгатаваная з такога вырабу.

|| прым. локшынавы, ✂.

лом​1, ✂, м.

Металічны завостраны стрыжань, якім разбіваюць што-н. цвёрдае.

  • Калоць лёд ломам.

|| памянш. ломік, ✂.

лом​2, ✂, м., зб.

  1. Ломаныя ці прыгодныя толькі для перапрацоўкі прадметы.

    • Жалезны л.
    • Збіраць л.
  2. Тое, што і ламачча (у 1 знач.).

|| прым. ломаны, ✂.

ломкі, ✂.

  1. Які лёгка ломіцца, крохкі.

    • Л. лёд.
  2. Няўстойлівы, пераменлівы (пра голас).

|| наз. ломкасць, ✂.

  • Л. голасу.

лона, ✂, н. (уст.).

  1. Грудзі ці чэрава жанчыны як СІМВАЛ мацярынства.

    • Мацярынскае л.
  2. перан., чаго. Нетры зямлі, вады. У лона чаго, у знач. прыназ. з Р (кніжн.) — у сферу якой-н. дзейнасці.

    • У лона царквы.

|| прым. лонны, ✂.

  • Лоннае зрашчэнне.

лопасць, ✂, ж.

  1. Шырокі плоскі канец чаго-н.

    • Л. вясла.
  2. Рабочая частка суднавых колаў, грабных і паветраных вінтоў.

    • Л. кола турбіны.

|| прым. лопасцевы, ✂.

лопацень, ✂, м.

  1. Той, хто многа гаворыць, лапоча (разм. пагард.).

  2. Няроўнасць у адкляпанай касе.

    • Першы раз кляпаў касу і нагнаў лопатняў.