Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зматацца, ✂; зак.

  1. Звіцца ў клубок, маток пры намотванні.

    • Ніткі добра зматаліся.
  2. Спешна пакінуць якое -н. месца (разм.).

    • Яны ўжо зматаліся адгэтуль.

|| незак. змотвацца, ✂.

зматаць, ✂; зак.

Матаючы, сабраць, наматаць.

  • З. пражу.
  • З. вуды (таксама перан. спешна пакінуць якое-н. месца; разм.).

|| незак. змотваць, ✂.

|| наз. змотванне, ✂ і змотка, ✂.

змаўчаць, ✂ і змоўчаць, ✂; зак.

  1. Прамаўчаць у адказ на што-н., не пярэчыць.

    • Яна пакрыўдзілася, але змаўчала.
  2. пра што, аб чым. Наўмысля не сказаць.

    • З. пра хваробу.

|| незак. змоўчваць, ✂.

змахваць, ✂; незак. (разм.).

Быць падобным на каго-, што-н.

  • Вашы жарты змахваюць на звычайную грубасць.

змахнуць, ✂; зак.

Хуткім, рэзкім рухам зняць, сцерці з паверхні чаго-н. або скінуць.

  • З. пыл.
  • З. крошкі са стала.

|| незак. змахваць, ✂.

змацаванне, ✂, н.

  1. гл. змацаваць.

  2. мн. -яў. Прыстасаванне для злучэння частак чаго-н. (спец.).

    • Рэйкавыя змацаванні.

змацаваць, ✂; зак.

  1. Моцна злучыць.

    • З. бярвёны скобамі.
    • Сумесная барацьба іх яшчэ больш змацавала (перан.).
  2. што чым. Засведчыць што-н. (афіц.).

    • З. дакумент подпісам.
    • З. подпіс пячаткай.

|| незак. змацоўваць, ✂.

|| наз. змацаванне, ✂ і змацоўванне, ✂.

змачыць, ✂; зак.

Зрабіць мокрым, вільготным.

  • Дождж змачыў сена.

|| незак. змочваць, ✂.