Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

землярыйны, ✂.

Які служыць для земляных работ.

  • Землярыйныя машыны.

землясос, ✂, м.

Помпа ў землясосным снарадзе для вымання і транспарціроўкі грунту.

|| прым. землясосны, ✂.

землясосны, ✂.

  1. гл. землясос.

  2. землясосны снарад — машына для земляных работ, якая пры дапамозе помпы вымае і транспартуе па трубаправодах разрэджаны вадою грунт, земснарад.

земнаводны, ✂.

Прыстасаваны да жыцця ў вадзе і на сушы.

  • Земнаводныя жывёлы.
  • Вывучэнне земнаводных (наз.).

земскі, ✂.

  1. гл. земства.

  2. Даўней: агульнадзяржаўны.

    • Земскае апалчэнне.

○

  • Земскі начальнік — у царскай Расіі — чыноўнік з судова-адміністрацыйнай і паліцэйскай уладай, кіраўнік сялянскага насельніцтва пэўнага раёна.

земснарад, ✂, м.

Плывучы землясосны і землечарпальны снарад для гідратэхнічных работ.

земства, ✂, н. (гіст.).

Да рэвалюцыі: мясцовае самакіраванне ў сельскіх мясцовасцях з перавагай дваранства ў яго органах.

  • Губернскае з.
  • Павятовае з.

|| прым. земскі, ✂.

  • Земская ўправа.
  • З. сход.

земшчына, ✂, ж. (гіст.).

Даўней: частка дзяржавы, выдзеленая Іванам Грозным у кіраванне баярам (у адрозненне ад апрычніны).