Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

землякоп, ✂, м.

Рабочы па земляных работах.

|| прым. землякопскі, ✂.

землякопны, ✂.

Які мае адносіны да земляных работ.

  • Землякопныя машыны.

землямер, ✂, м. (уст.).

Тое, што і каморнік.

|| прым. землямерскі, ✂.

землямерны, ✂.

Які адносіцца да вымярэння і адвядзення зямельных участкаў; каморніцкі.

  • Землямерныя работы.

земляроб, ✂, м.

Той, хто займаецца земляробствам; хлебароб.

|| прым. земляробскі, ✂.

  • Земляробская праца.

земляробства, ✂, н.

  1. Апрацоўка зямлі для вырошчвання сельскагаспадарчых раслін.

    • Высокая культура земляробства.
  2. Раздзел аграноміі, які вывучае спосабы карыстання зямлёй і павышэння ўрадлівасці глебы.

|| прым. земляробчы, ✂.

землярыйка, ✂, ж.

Насякомаедная млекакормячая жывёліна, роднасная крату.

|| прым. землярыйкавы, ✂.

землярыйны, ✂.

Які служыць для земляных работ.

  • Землярыйныя машыны.

землясос, ✂, м.

Помпа ў землясосным снарадзе для вымання і транспарціроўкі грунту.

|| прым. землясосны, ✂.

землясосны, ✂.

  1. гл. землясос.

  2. землясосны снарад — машына для земляных работ, якая пры дапамозе помпы вымае і транспартуе па трубаправодах разрэджаны вадою грунт, земснарад.