Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здаровы, .

  1. Які мае добрае здароўе, не хворы.

    • Здаровае дзіця.
    • З. арганізм.
  2. Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку.

    • З. выгляд.
    • З. смех.
  3. Карысны для здароўя.

    • Здаровае надвор’е.
    • Здаровае харчаванне.
  4. перан. Карысны, правільны.

    • Здаровая ідэя.
    • З. быт.
  5. Моцнага целаскладу, дужы (разм.).

    • З. хлопец.
  6. Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы; разм.).

    • З. мароз.
    • З. кавалак жалеза.
  7. у знач. вык. здароў (здарова)! Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы (разм.).

  • Будзь (або бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.

здарожаны, .

  1. Стомлены, змучаны дарогай, у дарозе.

    • З. конь.
  2. Які выражае стомленасць дарогай.

    • З. выгляд.

|| наз. здарожанасць, .

здарожыцца, ; зак.

Стаміцца, змучыцца ў дарозе.

|| незак. здарожвацца, .

здароўе, , н.

  1. Правільная, нармальная дзейнасць арганізма.

    • Берагчы з.
    • Адбіцца на здароўі.
    • Стан здароўя.
  2. Той або іншы стан арганізма.

    • Моцнае, слабае з.
    • Як з.?
    • За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост).
    • На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка).

|| памянш.-ласк. здароўечка, .

  • Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).

здароўкацца, ; незак. (разм.).

Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы.

  • З. за руку.

|| зак. паздароўкацца, .

|| наз. здароўканне, .

здарыцца, ; зак.

  1. Адбыцца, стацца.

    • Што здарылася?
  2. безас., з інф. Выпасці на чыю-н. долю.

    • Здарылася заначаваць аднойчы ў лесе.
  3. Нечакана з’явіцца, трапіцца (разм.).

    • Здарылася падарожная машына.

|| незак. здарацца, .

здарэнне, , н.

  1. Нечаканы выпадак у жыцці.

    • Цікавае з.
  2. Якая-н. незвычайная падзея.

    • Вулічнае з.

здатачны, (афіц.).

Такі, дзе і на якім праводзіцца здача, перадача чаго-н.

  • З. пункт.
  • Здатачная квітанцыя.

здатны, .

  1. Здольны на што-н., схільны да чаго-н., умелы.

    • З. да навукі.
    • Паказаць, хто на што з.
  2. Зручны, прыгодны для чаго-н.

    • Месца для начлегу выбралі здатнае.

|| наз. здатнасць, .

здатчык, , м. (афіц.).

Асоба, якая ажыццяўляе здачу прадукцыі, маёмасці.

  • З. збожжа.
  • З. рэчаў на камісію.

|| ж. здатчыца, .