прыметнік
Які мае добрае здароўе, не хворы.
- Здаровае дзіця.
- З. арганізм.
Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку.
- З. выгляд.
- З. смех.
Карысны для здароўя.
- Здаровае надвор’е.
- Здаровае харчаванне.
пераноснае значэнне: Карысны, правільны.
- Здаровая ідэя.
- З. быт.
Моцнага целаскладу, дужы (размоўнае).
- З. хлопец.
Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы; размоўнае).
- З. мароз.
- З. кавалак жалеза.
у знач. выклічнік: здароў (здарова)! Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы (размоўнае).
- Будзь (або бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)