Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вінт​1, ✂, м.

Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. у выглядзе лопасцей, замацаваных на вале.

|| прым. вінтавы, ✂.

вінт​2, ✂, м.

Род карцёжнай гульні.

вінтаматорны, ✂.

Пра лятальны апарат: які рухаецца пры дапамозе матора і вінта (прапелера).

  • В. самалёт.
  • Вінтаматорная авіяцыя.

вінтоўка, ✂, ж.

Ружжо са спіральнай нарэзкай у канале ствала.

  • В. з аптычным прыцэлам.

|| прым. вінтовачны, ✂.

віншавальнік, ✂, м.

Той, хто віншуе каго-н., прыходзіць з віншаваннем.

|| ж. віншавальніца, ✂.

|| прым. віншавальніцкі, ✂.

віншавальны, ✂.

Які ўтрымлівае віншаванні.

  • Віншавальная паштоўка.

віншаваць, ✂; незак.

Вітаць з выпадку чаго-н. прыемнага, радаснага.

  • В. са святам, з юбілеем.

|| зак. павіншаваць, ✂.

|| наз. віншаванне, ✂.

віны, ✂, ж.

Масць у ігральных картах, тое, што і пікі.

|| прым. віновы, ✂.

віньетка, ✂, ж.

Аздабленне ў выглядзе невялікага малюнка, арнаменту на загаловачным лісце кнігі, у пачатку або канцы раздзела.

|| прым. віньетачны, ✂.