Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чая...

Першая частка складаных слоў; «чая...» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, і ўжыв. са знач.:

  • 1) тое, што і «чае...» (у і знач.), напр. чаявод, чаяводства, чаяводчы;
  • 2) які мае адносіны да чаю (у 3 знач.), напр. чаялюб, чаяпіцце.

чаяваць, ✂; незак. (разм.).

Праводзіць час за піццём чаю, піць чай.

|| наз. чаяванне, ✂.

чаявод, ✂, м.

Спецыяліст па чаяводству.

чаяводства, ✂, н.

Развядзенне чаю, чайнага куста як галіна раслінаводства.

|| прым. чаяводчы, ✂.

чаявыя, ✂.

Грошы, якія даюць за дробныя паслугі, абслугоўванне (швейцару і інш.).

чаяпіцце, ✂, н.

Піццё чаю (звычайна працяглае).

  • Ч. працягвалася цэлую гадзіну.