Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сухафрукты, .

Сушаныя фрукты.

  • Кампот з сухафруктаў.

сухаядзенне, , н. (спец.).

Выключэнне вадкасці з харчовага рацыёну на суткі.

сухі, .

  1. Не замочаны, не мокры.

    • Сухая бялізна.
    • Сухое сена.
    • С. кампрэс.
  2. Пазбаўлены вільгаці, не сыры.

    • Сухія дровы.
    • С. клімат.
    • С. вецер.
  3. Які страціў свежасць, сакавітасць, мяккасць, высахлы або высушаны.

    • С. батон.
    • Сухія яблыкі.
    • Сухое малако.
    • С. харч (не вадкі).
  4. Пазбаўлены спажыўных сокаў, засохлы, амярцвелы.

    • С. куст малін.
    • С. корань.
    • Сухая рука (з атрафіраванымі мышцамі).
    • Сухая скура (з-за недастатковага выдзялення тлушчу тлушчавымі залозамі).
  5. Які праводзіцца, робіцца або праходзіць, працякае пры адсутнасці вільгаці, вадкасці.

    • Сухая тынкоўка.
    • С. кашаль (без вадкіх выдзяленняў).
  6. Нішчымны, без нічога (пра хлеб).

    • Дзіця есць с. батон.
  7. Які мае сухарлявы склад цела, хударлявы.

    • С. стары.
  8. перан. Пазбаўлены душэўнай цеплыні, дабрыні; неласкавы.

    • С. чалавек.
    • С. тон (непрыветны).
  9. перан. Скупы, лаканічны.

    • С. пералік фактаў.
  10. Пра гукі: пазбаўлены гучнасці, мяккасці.

    • С. лязгат металу.
  11. Пра лік у гульні: такі, пры якім той, хто прайграў не атрымаў ніводнага ачка.

    • Прайграць матч з сухім лікам.

  • Сухі закон — забарона гандляваць моцнымі алкагольнымі напіткамі.

|| памянш. сухенькі, .

|| наз. сухасць, .

сухмень, , ж. (разм.).

Сухое гарачае надвор’е.

сухотка, , ж.

Хранічнае захворванне нервовай сістэмы, якое праяўляецца ў пашкоджанні спіннога мозга на глебе сіфілісу.

|| прым. сухоткавы, .

сухоты, .

Тое, што і туберкулёз.

|| прым. сухотны, .

  • С. кашаль.

суцешыць, ; зак.

Заспакоіць каго-н. чым-н. радасным, аблегчыць чыё-н. гора, перажыванне.

  • С. у горы.
  • С. няшчаснага.
  • Цяжка с. у такім выпадку.

|| незак. суцяшаць, .

|| звар. суцешыцца, .

|| незак. суцяшацца, .

|| наз. суцяшэнне, .

суцішыцца, ; зак.

  1. Перастаць хвалявацца, заціхнуць, супакоіцца, уціхамірыцца.

    • Пасля паведамлення па радыё, людзі суцішыліся.
    • Дзетвара суцішылася.
  2. Аслабець у сваім праяўленні; спыніцца, перастаць.

    • Вецер суцішыўся.
    • Боль суцішыўся.

|| незак. суцішацца, .

суцішыць, ; зак.

  1. Супакоіць, давесці да стану спакою, уціхамірыць.

    • С. дзяцей.
  2. Змякчыць, зрабіць менш адчувальным; аслабіць,прыглушыць якое-н. пачуццё.

    • С. боль.
    • С. хваляванне.
  3. Прыцішыць, затрымаць (чый-н. ход, рух і пад.).

    • С. каня.
    • С. бег.

|| незак. суцішаць, .

|| наз. суцішэнне, .

суцэльнаметалічны, .

Зроблены поўнасцю з металу.

  • С. вагон.