Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чаўпці, ; незак. (зневаж.)

Гаварыць недарэчнасці, глупства, бязглуздзіцу; паўтараць; плесці адно і тое ж.

  • Што ты чаўпеш?

чаўпціся, ; незак. (разм.).

Не выходзіць з галавы, вярзціся.

  • Не спаў, усю ноч нешта чаўплося.

чаўрэць, ; незак. (разм.).

Хірэць, марнець, станавіцца хваравітым, нядужым.

чахарда, , ж.

  1. Гульня, у якой адны па чарзе скачуць цераз спіны другіх, якія стаяць на карачках.

  2. перан. Блытаніна, якая ўзнікае з-за пастаянных змен, перамяшчэнняў (разм. неадабр.).

    • Міністэрская ч. (частая змена міністраў).

чахліць, ; незак. (спец.).

Закрываць чахлом (у 1 знач.), чахламі.

  • Ч. гарматы.

|| зак. зачахліць, .

чахлы, .

  1. Які дрэнна, слаба расце (пра расліны); вялы, чэзлы.

  2. Хваравіты, кволы.

    • Чахлае дзіця.

|| наз. чахласць, .

чахнуць1, ; незак.

  1. Дрэнна, слаба расці; сохнуць, вянуць.

    • Ярына чахла без дажджу.
  2. Станавіцца слабым, кволым, нядужым.

    • Дзіця чахне на вачах.

|| зак. зачахнуць, .

чахнуць2, ; зак. (разм.).

Гучна стрэліць, ударыць і пад.

чахнуць3, ; незак.

Паступова астываць.

|| зак. ачахнуць, .

  • Печ ачахла.
  • Настрой ачах (перан.).

чахол, , м.

  1. Покрыўка з тканіны або іншага матэрыялу, зробленая па форме якога-н. прадмета для захоўвання яго ад псавання, забруджвання і пад.

    • Ч. на канапу.
  2. Жаночае адзенне з непразрыстай тканіны, якое надзяваецца пад лёгкую, празрыстую сукенку.

|| памянш. чахольчык, .

|| прым. чахольны, .