Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лашчыцца, ✂; незак.

З ласкаю гарнуцца да каго-н.; старацца ласкай выклікаць ласку ў адказ.

  • Л. да маці.

|| зак. прылашчыцца, ✂.

|| наз. лашчанне, ✂.

лашчыць, ✂; незак.

Праяўляць пяшчотнасць, любоў, ласку.

  • Л. дзіця.
  • Сонца лашчыць твар (перан.).

|| наз. лашчанне, ✂.

лаяльны, ✂.

Які фармальна трымае сябе ў рамках законнасці, прытрымліваецца добразычліва-нейтральных адносін да каго-, чаго-н.

  • Л. чалавек.
  • Лаяльныя адносіны.

|| наз. лаяльнасць, ✂.

лаянка, ✂, ж.

  1. Грубыя абразлівыя словы, выразы.

    • Зняважлівая л.
  2. Сварка.

    • Пражыць век без лаянкі.

|| прым. лаянкавы, ✂.

  • Лаянкавыя словы.

лаяцца, ✂; незак.

  1. Гаварыць грубыя, абразлівыя словы.

  2. з кім і без дапаўнення. Сварыцца, зневажаць адзін аднаго грубымі, абразлівымі словамі.

|| зак. палаяцца, ✂.

|| наз. лаянне, ✂.

лаяць, ✂; незак.

Называць грубымі, зневажальнымі словамі, ганьбіць.

  • Л. адна адну.

|| зак. вылаяць, ✂ і аблаяць, ✂.

  • А. у газеце (адмоўна выказацца пра каго-, што-н.).