Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чатырохгадзінны, ✂.

  1. Які працягваецца чатыры гадзіны.

    • Ч. перапынак.
  2. Назначаны на чатыры гадзіны.

    • Ч. аўтобус.

чатырохгадовы, ✂.

  1. гл. чатырохгоддзе.

  2. Які праіснаваў, пражыў чатыры гады.

    • Ч. сын.

чатырохгоддзе, ✂, н.

  1. Прамежак часу ў чатыры гады.

  2. Гадавіна падзеі, якая адбылася чатыры гады таму назад.

    • Ч. завода.

|| прым. чатырохгадовы, ✂.

чатырохграннік, ✂, м.

Геаметрычнае цела, абмежаванае чатырма гранямі, а таксама прадмет у форме такога геаметрычнага цела.

чатырохгранны, ✂.

Які мае чатыры грані.

  • Ч. штык.

чатырохдзённы, ✂.

Які працягваецца чатыры дні, разлічаны на чатыры дні.

  • Ч. паход.
  • Ч. запас прадуктаў.

чатырохкантовы, ✂.

З чатырма кантамі.

  • Чатырохкантовая бэлька.

чатырохкласны, ✂.

  1. Які мае чатыры класы, складаецца з чатырох класаў.

    • Чатырохкласная школа.
  2. У аб’ёме чатырох класаў.

    • Чатырохкласная адукацыя.

чатырохконны, ✂.

Прызначаны для запрэжкі чатырох коней, а таксама запрэжаны чатырма коньмі.

  • Чатырохконная брычка.

чатырохкратны, ✂.

Які паўтараецца чатыры разы, павялічаны ў чатыры разы.

  • У чатырохкратным памеры.
  • Ч. чэмпіён.