Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

часткавы, ✂.

Які складаецца з частак, долей, долек.

частковы, ✂.

Няпоўны, які датычыцца толькі часткі чаго-н., распаўсюджваецца толькі на частку чаго-н.

  • Ч. рамонт.
  • Частковае вызваленне ад падатку.

|| наз. частковасць, ✂.

частотнасць, ✂, ж. (спец.).

Паказчык частаты (у 2 знач.) чаго-н.

  • Вызначыць ч. ужывання асобных слоў.

частушачнік, ✂, м. (разм.).

Складальнік і выканаўца частушак.

|| ж. частушачніца, ✂.

частушка, ✂, ж.

Кароткая, звычайна чатырохрадковая песня жартаўлівага або сатырычнага зместу.

|| прым. частушачны, ✂.

часты, ✂.

  1. Які складаецца з блізка размешчаных адна ад другой частак; густы.

    • Ч. штакетнік.
    • Ч. дождж.
  2. Размешчаны на невялікай адлегласці адзін ад аднаго.

    • Частыя тралейбусныя прыпынкі.
  3. Які складаецца з хуткіх рухаў, гукаў, момантаў, што ідуць адзін за адным.

    • Ч. пульс.
    • Чуліся частыя адрывістыя гукі.
  4. Які паўтараецца праз кароткія прамежкі часу.

    • Частыя сустрэчы.

|| наз. частата, ✂.

часуча, ✂, ж.

Густая шаўковая тканіна палатнянага перапляцення, звычайна жаўтавата-пясочнага колеру.

|| прым. часучовы, ✂.

часцік, ✂, м.

Рыба, якую ловяць сеткай з дробнымі ячэйкамі ў паўднёвых рыбапрамысловых раёнах.

|| прым. часціковы, ✂.

  • Часціковыя кансервы.

часціна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і частка; вялікая, значная частка чаго-н.

○

  • Часціны мовы — лексіка-граматычныя разрады слоў, якія характарызуюцца агульнымі лексічнымі і граматычнымі адзнакамі, агульнымі асноўнымі сінтаксічнымі функцыямі ў сказе.

часціца, ✂, ж.

  1. У граматыцы: службовае слова, якое не мае самастойнага значэння, а выражае розныя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў.

  2. Элементарная частка ў складзе якога-н. рэчыва (спец.).