Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

латочына, ✂, ж.

Нізкае, часта забалочанае месца.

  • Авечкі спусціліся ў латочыну.

латруга, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

  1. Гультай, цяльпук, абібок.

  2. П’яніца, алкаголік.

латук, ✂, м.

Травяністая расліна, некаторыя віды якой ужываюцца ў ежу (салат), выкарыстоўваюцца ў медыцыне і інш.

  • Салатны л.

|| прым. латукавы, ✂.

  • Латукавае лісце.

латунь, ✂, ж.

Сплаў медзі з цынкам, волавам.

  • Ліставая л.

|| прым. латуневы, ✂.

латы, ✂.

У старажытнасці: металічныя даспехі, браня, якія засцерагалі ад халоднай, а ў сярэднія вякі і ад агнястрэльнай зброі.

|| прым. латны, ✂.

латынізавацца, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Засвоіць (-войваць) лацінскую мову і культуру.

|| наз. латынізацыя, ✂.

латынізаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

  1. Увесці (уводзіць) лацінскую мову і культуру.

  2. Замяніць (-няць) які-н. алфавіт лацінскім.

|| наз. латынізацыя, ✂.

латынізм, ✂, м.

Словы ці моўны зварот, якія запазычаны з лацінскай мовы.

латыніст, ✂, м.

Спецыяліст па лацінскай мове, філалогіі.

латынь, ✂, ж.

Лацінская мова.

○

  • Вульгарная латынь — народная латынь, лацінскае прастамоўе, у адрозненне ад літаратурнай класічнай латыні.