Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шэрань, , ж.

  1. Тонкі снежны слой, які ўтвараецца дзякуючы выпарэнням паверхні пры рэзкім пахаладанні; туман з халодным дробным дажджом, імжа; смуга выпарэнняў у сырое надвор’е.

    • Дрэвы стаялі ў шэрані.
    • Неба пакрылася шэранню.
  2. Змрок, цемра.

    • Перадранішняя ш.
  3. Шэрая афарбоўка чаго-н., шэрасць.

    • Ш. хмар.
    • Ш. будзёншчыны (перан.).

|| прым. шэраневы, .

шэра-...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) шэры (у і знач.), з шэрым адценнем, напр. шэра-блакітны, шэра-жамчужны, шэра-зялёны;
  • 2) шэры (у 1 знач.) у спалучэнні з іншым асобным колерам, напр. шэра-жоўты, шэра-залацісты.

шэрпы, , м.

Народ, які насяляе высакагорныя раёны Усходняга Непала і суседнія з імі раёны Індыі.

|| ж. шэрпка, .

|| прым. шэрпскі, .

шэрсцепрадзенне, , н.

Выраб пражы з шэрсці.

|| прым. шэрсцепрадзільны, .

шэрсць, , ж.

  1. Валасяное покрыва жывёл.

    • Гладкая ш.
    • Валіць ш. (рыхтуючы да апрацоўкі, узбіваць, збіваць).
  2. Пража з такіх валасоў.

    • Вязаць шкарпэткі з шэрсці.
  3. Тканіна з такой пражы.

    • Сукенка з шэрсці.

|| прым. шарсцяны, .

шэрхлы, (разм.).

Цвёрды, падсохлы (пра глебу і пад.).

  • Ш. снег.
  • Ісці па шэрхлым цаліку.

шэрхнуць, ; незак.

  1. Станавіцца цвёрдым, падсыхаць (пра глебу і пад.).

    • Шэрхне зямля пасля дажджу.
  2. Нямець, дзервянець (пра цела і яго часткі).

    • Шэрхне скура.

|| зак. сшэрхнуць, і зашэрхнуць, .

шэршань, , м.

Перапончатакрылае насякомае сямейства вос з джалам.

|| прым. шэршневы, .

шэры, .

  1. Колер, які атрымаўся ад змяшэння чорнага і белага, колер попелу.

    • Ш. матэрыял.
    • Шэрыя вочы.
    • Шэрае неба.
    • Ш. кот.
    • Ш. твар (бледны, з зямлістым адценнем).
  2. перан. Пасрэдны, знешне і ўнутрана не цікавы.

    • Шэрае існаванне.
    • Ш. раман.
  3. перан. Малакультурны, неадукаваны (разм.).

    • Ш. чалавек.
  4. перан. Пра надвор’е: хмурны.

    • Шэрае надвор’е.
    • Шэрая раніца.

|| памянш. шэранькі, .

|| наз. шэрасць, .

шэрыф1, , м.

У Англіі, Ірландыі і ЗША: службовая асоба, якая мае адміністрацыйныя, паліцэйскія і некаторыя судовыя паўнамоцтвы.