шэрсць назоўнік | жаночы род
-
Валасяное покрыва жывёл.
- Гладкая ш.
- Валіць ш. (рыхтуючы да апрацоўкі, узбіваць, збіваць).
-
Пража з такіх валасоў.
- Вязаць шкарпэткі з шэрсці.
-
Тканіна з такой пражы.
- Сукенка з шэрсці.
|| прыметнік: шарсцяны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)