Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штамп, ✂, м.

  1. Інструмент, форма для серыйнай вытворчасці пры дапамозе ціску або штампоўкі розных прадметаў.

  2. Від пячаці, звычайна прамавугольнай, з назвай установы, адрасам і пад., якую ставяць звычайна ў верхняй частцы дзелавой паперы.

    • Бібліятэчны ш.
  3. перан. Агульнаўжывальны, збіты ўзор, шаблон.

    • Канцылярскі ш.
    • Мысліць штампамі.

|| прым. штампавы, ✂.

  • Штампавая сталь.

штампаваць, ✂; незак.

  1. Вырабляць формы штампа (у 1 знач.).

    • Ш. дэталі.
  2. Ставіць на што-н. штампы (у 2 знач.).

  3. перан. Рабіць што-н. хутка, фармальна, па старых гатовых узорах.

    • Ш. дырэктывы.

|| зак. адштампаваць, ✂.

|| наз. штампаванне, ✂ і штампоўка, ✂.

|| прым. штамповачны, ✂ і штампавальны, ✂.

  • Штамповачная вытворчасць.
  • Штамповачны цэх.
  • Штампавальны станок.

штанга, ✂, ж.

  1. Вялікі металічны стрыжань як частка інструмента, механізма і пад.

    • Буравая ш. (інструмент для бурэння).
  2. Спартыўны снарад — металічны стрыжань, на канцах якога прымацоўваюцца цяжкія здымныя дыскі.

    • Займацца штангай (практыкаваннямі з такім снарадам; разм.).
  3. Перакладзіна, брус футбольных і хакейных варот.

|| прым. штангавы, ✂.

штангіст, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца практыкаваннямі са штангай (у 2 знач.).

штандар, ✂, м.

  1. У некаторых арміях: палкавы сцяг у кавалерыйскіх часцях або сцяг як знак дзяржавы ці грамадскай арганізацыі.

  2. У царскай Расіі і некаторых краінах: сцяг кіраўніка дзяржавы (манарха, прэзідэнта), які паднімаецца ў месцы яго знаходжання.

  3. Сцяг (паэт.).

|| прым. штандарны, ✂.

штаны, ✂.

Верхняе адзенне, якое пакрывае ногі і ніжнюю частку тулава да пояса.

◊

  • Штаны кароткія ў каго (разм. іран.) — не дарос хто-н. да выканання якой-н. справы.

|| прым. штанны, ✂ і штановы, ✂.

штапель, ✂, м.

Штапельная тканіна.

штапельны, ✂.

Які мае адносіны да выпрацоўкі тканіны з віскознага і сінтэтычнага валакна пэўнай даўжыні, роўнай даўжыні баваўнянага і шарсцянога валакна; зроблены са штапелю.

  • Штапельнае валакно.
  • Штапельная сукенка.

штармаваць, ✂; незак. (спец.).

Пра судна, яго экіпаж: вытрымліваць шторм.

штарміць, ✂; незак.

Пра шторм: быць вельмі неспакойным, бурным.

  • Чуваць, як штарміць мора.