Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цяжкавагавы, ✂.

  1. Які мае вялікую вагу; цяжкі.

    • Цяжкавагавыя паязды.
  2. Які перавышае сваёй вагой нормы загрузкі.

    • Ц. таварны састаў.

|| наз. цяжкавагавасць, ✂.

цяжкаваты, ✂.

Даволі цяжкі.

  • Ц. клунак.

|| наз. цяжкаватасць, ✂.

цяжкавоз, ✂, м.

Рабочы конь асобай пароды, здольны перавозіць вельмі цяжкія грузы.

|| прым. цяжкавозны, ✂.

цяжкавыхоўны, ✂.

Які з цяжкасцю паддаецца выхаванню.

  • Цяжкавыхоўнае дзіця.

|| наз. цяжкавыхоўнасць, ✂.

цяжкагрузны, ✂.

Прызначаны для перавозкі цяжкіх грузаў.

  • Цяжкагрузнае судна.

цяжкадаступны, ✂.

  1. Да якога цяжка даступіцца; непраходны.

    • Цяжкадаступныя балоты.
  2. Цяжкі для разумення, вывучэння.

    • Ц. стыль.

|| наз. цяжкадаступнасць, ✂.

цяжкадум, ✂, м.

Тое, што і тугадум.

|| ж. цяжкадумка, ✂.

цяжкапраходны, ✂.

Такі, па якім цяжка прайсці.

  • Цяжкапраходнае балота.

|| наз. цяжкапраходнасць, ✂.

цяжкаранены, ✂ і цяжкапаранены, ✂.

Які атрымаў цяжкую рану, раненне.

  • Цяжкараненыя салдаты.
  • Перавозка цяжкараненых (наз.).

цяжкарастваральны, ✂.

Які дрэнна, марудна раствараецца.

  • Цяжкарастваральныя солі.

|| наз. цяжкарастваральнасць, ✂.