Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нястомны, .

  1. Які не ведае стомы; настойлівы, упарты.

    • Н. працаўнік.
    • Н. ў пошуках ісціны.
  2. Неаслабны, пастаянны.

    • Н. гоман птушак.

|| наз. нястомнасць, .

нястрыманы, .

  1. Які не можа валодаць сабой, стрымлівацца.

    • Н. чалавек.
  2. Якога немагчыма стрымаць.

    • Нястрыманая сіла.
    • Н. смех.

|| наз. нястрыманасць, .

нястрымны, .

  1. Якога немагчыма стрымаць, утрымаць.

    • Нястрымныя рыданні.
  2. Незвычайна моцны ў сваім праяўленні.

    • Нястрымнае жаданне працаваць.
  3. Такі, што цяжка вытрымаць; нясцерпны, невыносны.

    • Н. боль.

|| наз. нястрымнасць, .

нясун, , м. (разм.).

Той, хто нясе з сабою што-н. з вытворчасці, з месца працы.

  • Барацьба з несунамі.

нясушка, , ж. (разм.).

Курыца, якая нясе яйкі.

нясцерпны, .

Такі, які цяжка, нельга цярпець, невыносны.

  • Нясцерпная спёка.
  • Нясцерпна (прысл.) баліць зуб.

|| наз. нясцерпнасць, .