Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кіслотнасць, ✂, ж.

Ступень змяшчэння кіслаты ў чым-н.

  • К. глебы.
  • Павышаная к. страўнікавага соку.

кіслы, ✂.

  1. Які мае своеасаблівы востры смак (лімона, журавін).

    • К. яблык.
    • К. сок.
    • К. боршч (боршч з дабаўленнем кіслаты).
  2. Які закіс у выніку браджэння, прыгатаваны квашаннем.

    • Кіслае малако.
    • Кіслая капуста (квашаная).
  3. перан. Які выражае незадаволенасць; паніклы (разм.).

    • К. настрой.
    • К. выраз твару.
  4. Які змяшчае кіслату (у 2 знач.; спец.).

    • Кіслая глеба.

|| наз. кіслата, ✂.

кісляк, ✂, м. (разм. пагард.).

Тое, што і кісляціна (у 2 знач.).

кісляціна, ✂, ж. (разм.).

  1. Што-н. вельмі кіслае.

    • Не сліва, а к.
  2. перан. Вялы, нудны чалавек.

кіснуць, ✂; незак.

  1. Рабіцца кіслым ад браджэння.

    • Смятана кісне ў цёплым месцы.
  2. перан. Быць паніклым, вялым (разм.).

    • Не к. трэба, а сур’ёзна займацца чым-н. цікавым.

|| зак. пракіснуць, ✂.

кіста, ✂, ж.

Полая пухліна, напоўненая звычайна вадкасцю.

|| прым. кістозны, ✂.

кісцень, ✂, м.

Даўнейшая зброя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар ці іншы цяжар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку.

  • Разбойнік з кісцянём.

кісць, ✂, ж.

Частка рукі ад запясця да канца пальцаў.

|| прым. кісцевы, ✂.

  • Кісцевае раненне.

кісяя, ✂, ж.

Празрыстая тонкая тканіна.

|| прым. кісейны, ✂.

  • Кісейная сукенка.
  • Кісейная паненка (перан. манерная дзяўчына з мяшчанскімі поглядамі; іран.).