кіслы прыметнік
-
Які мае своеасаблівы востры смак (лімона, журавін).
- К. яблык.
- К. сок.
- К. боршч (боршч з дабаўленнем кіслаты).
-
Які закіс у выніку браджэння, прыгатаваны квашаннем.
- Кіслае малако.
- Кіслая капуста (квашаная).
-
пераноснае значэнне: Які выражае незадаволенасць; паніклы (размоўнае).
- К. настрой.
- К. выраз твару.
-
Які змяшчае кіслату (у 2 знач.; спецыяльны тэрмін).
- Кіслая глеба.
|| назоўнік: кіслата.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)