Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змеркнуцца, ; безас.; зак.

Пра наступленне змроку.

  • На дварэ змерклася.

|| незак. змяркацца, .

змеркнуць, ; зак.

  1. гл. меркнуць.

  2. перан. Страціць сілу, значэнне.

    • Слава змеркла.

|| незак. змяркаць, .

змест, , м.

  1. Тое, што складае сутнасць каго-, чаго-н.

    • Адзінства формы і зместу.
  2. Тэма, асноўная сутнасць выкладу, выказвання.

    • З. размовы.
    • З. твора.
  3. Пералік раздзелаў, састаўных частак кнігі з указаннем старонак, змешчаны ў канцы ці ў пачатку.

змесці, ; зак.

  1. Метучы, зняць, сцерці, скінуць з паверхні чаго-н.

    • З. пыл з лавы.
    • З. усё на сваім шляху.
    • З. з твару зямлі каго-, што-н. (перан. знішчыць).
  2. Метучы, згрэбці ў адно месца, у кучу.

    • З. смецце ў куток.

|| незак. змятаць, .

|| наз. змятанне, .

змесціва, , н.

Тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н.

  • З. клеткі.

змешаны, .

  1. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання.

    • Змешаная парода жывёлы.
  2. Які складаецца з разнародных элементаў, частак, удзельнікаў.

    • Змешаныя ўгнаенні.
    • З. лес.
    • Змешаная камісія.

|| наз. змешанасць, .

змешваць, ; незак.

Тое, што і мяшаць (у 2 знач.).

|| наз. змешванне, .

змеявік, , м.

  1. Спіралепадобная трубка ў цеплаабменных апаратах.

  2. Горная парода зялёнага колеру з рознымі адценнямі.

    • Высакародны з.

|| прым. змеевіковы, .

змеяня, і змеянё, , н.

Дзіцяня змяі.

змёрзлы, і змерзлы, .

  1. Азяблы ад холаду.

    • Змёрзлае дзіця.
  2. Пашкоджаны марозам.

    • Змёрзлыя расліны.
  3. Зацвярдзелы ад марозу.

    • Змёрзлая зямля.