Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

землечарпанне, , н.

Паглыбленне дна вадаёмаў пры дапамозе землечарпалак.

|| прым. землечарпальны, .

земля...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «земле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. землябітны, землязнавец, землязнаўства, землякоп, земляроб, землясос.

землябітны, .

Зроблены са шчыльна збітай зямлі з дабаўленнем вяжучых рэчываў.

  • Землябітная хатка.

землякоп, , м.

Рабочы па земляных работах.

|| прым. землякопскі, .

землякопны, .

Які мае адносіны да земляных работ.

  • Землякопныя машыны.

землямер, , м. (уст.).

Тое, што і каморнік.

|| прым. землямерскі, .

землямерны, .

Які адносіцца да вымярэння і адвядзення зямельных участкаў; каморніцкі.

  • Землямерныя работы.

земляроб, , м.

Той, хто займаецца земляробствам; хлебароб.

|| прым. земляробскі, .

  • Земляробская праца.

земляробства, , н.

  1. Апрацоўка зямлі для вырошчвання сельскагаспадарчых раслін.

    • Высокая культура земляробства.
  2. Раздзел аграноміі, які вывучае спосабы карыстання зямлёй і павышэння ўрадлівасці глебы.

|| прым. земляробчы, .

землярыйка, , ж.

Насякомаедная млекакормячая жывёліна, роднасная крату.

|| прым. землярыйкавы, .