Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зганіць, ; зак. (разм.).

Даць ганьбу каму-, чаму-н.

  • Суседка зганіла маю пакупку.

зганяць, ; зак. (разм.).

Гонячы, прымусіць пабыць дзе-н. і вярнуцца назад.

  • З. коней на вадапой.
  • З. машыну ў горад.

згарнуцца, ; зак.

  1. Скруціцца трубкай.

    • Ватман згарнуўся ў скрутак.
  2. Загнуўшыся з краёў, закрыцца (пра пялёсткі, лісце).

  3. Легчы, сагнуўшыся, скруціцца.

    • З. пад дрэвам і заснуць.
  4. перан. Скараціцца, зменшыцца.

    • Прадпрыемства згарнулася.
  5. Пра вадкасць: загусцець, утварыўшы камячкі.

    • Кроў згарнулася.

|| незак. згортвацца, .

згарнуць, ; зак.

  1. Скруціць, загінаючы краі; зрабіць скручваннем або загарнуць, закрыць.

    • Жанчына згарнула хустку.
    • З. газету.
  2. Пра расліны: закрыць, сціснуць (пялёсткі, лісце).

  3. Зграбаючы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае).

    • З. збожжа ў кучу.
  4. перан. Скараціць, зменшыць.

    • З. вытворчасць.

|| незак. згортваць, .

|| наз. згортванне, .

згарэлы, .

Які згарэў, спалены.

  • Згарэлая салома.

згасаць, ; незак.

Тое, што і гаснуць.

  • Агонь згасае.
  • Сілы згасаюць (перан.).

згаслы, .

Які згас; пагаслы.

  • Згаслае вогнішча.

згіб, , м.

  1. Дугападобнае скрыўленне.

    • З. ракі.
  2. Месца, па якім што-н. сагнута або згібаецца.

    • Лакцявы з.

згінацца, ; незак.

Тое, што і гнуцца.

згінаць, ; незак.

Тое, што і гнуць (у 1 і 2 знач.).