Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дрэйфавы, .

  1. гл. дрэйф.

  2. Які выклікае дрэйф.

    • Дрэйфавая плынь.

дрэйфіць, ; незак. (разм.).

Паддавацца пачуццю страху, адступаць перад цяжкасцямі.

  • Не трэба д. — усё будзе добра.

|| зак. здрэйфіць, .

дрэнаж, , м.

  1. Асушэнне глебы пры дапамозе сістэмы траншэй ці труб, а таксама сама сістэма такіх траншэй, труб.

    • Д. балота.
  2. Вывядзенне з раны гною, вадкасці з дапамогай спецыяльнай трубкі або марлевых палосак.

    • Д. раны.
  3. Гумавая ці шкляная трубка з адтулінамі, якая ўводзіцца ў рану для адгону гною, вадкасці.

    • Увесці д.

|| прым. дрэнажны, .

  • Дрэнажная канава.
  • Дрэнажная трубка.

дрэнны, .

  1. Пазбаўлены станоўчых якасцей, нездавальняючы, не такі, як трэба; проціл. добры.

    • Дрэнныя прадукты.
    • Д. почырк.
    • Дрэннае надвор’е.
    • Дрэннае абсталяванне.
    • Д. гаспадар.
    • Дрэнныя суседзі.
    • Дрэннае здароўе.
    • Дрэнна (прысл.) ляжыць што-н. (дрэнна прыбрана, можна ўкрасці).
    • Здарылася найгоршае (наз.) з усяго, што можна было чакаць.
  2. Заганны з маральнага боку; здатны на кепскія ўчынкі.

    • Д. ўчынак.
    • Дрэнныя паводзіны.
    • Д. чалавек.
  3. Недастатковы, малы.

    • Дрэнныя даходы.
    • Дрэнная ўцеха.
  4. Неспрыяльны, які не прадвяшчае нічога добрага.

    • Дрэннае прадчуванне.
    • Дрэнныя аналізы крыві.
  5. дрэнна каму, у знач. вык. Пра хваравіты або цяжкі душэўны стан.

    • Хвораму сёння дрэнна.
    • Дрэнна на душы.
  6. дрэнна, нескл., н. Адзнака (у 4 знач.), якая абазначае ніжэйшую ацэнку ведаў.

дрэнь, , ж. (разм.).

  1. зб. Розныя непрыгодныя рэчы, хлам.

    • Поўныя кішэні ўсякай дрэні.
  2. Што-н. нядобрае, непрыемнае.

    • Усю ноч нейкая д. снілася.
  3. у знач. вык. Пра каго-, што-н. кепскае, нікчэмнае.

    • Надвор’е — д.
    • Токар з яго — д.

дрэсіраваць, ; незак.

Прывучаць жывёл да выканання якіх-н. дзеянняў.

  • Д. тыграў.
  • Д. сабак.

|| зак. выдрэсіраваць, .

|| наз. дрэсіроўка, .

дрэсіроўшчык, , м.

Той, хто займаецца дрэсіроўкай.

  • Д. звяроў.

|| ж. дрэсіроўшчыца, .

|| прым. дрэсіроўшчыцкі, .

дрэўка, , н.

Выструганая палка, да якой прымацоўваецца сцяг.

|| прым. дрэўкавы, .

дрэўны, .

Які здабываецца з дрэва.

  • Дрэўная смала.