дрэнны, ✂.
-
Пазбаўлены станоўчых якасцей, нездавальняючы, не такі, як трэба;
проціл. добры.- Дрэнныя прадукты.
- Д. почырк.
- Дрэннае надвор’е.
- Дрэннае абсталяванне.
- Д. гаспадар.
- Дрэнныя суседзі.
- Дрэннае здароўе.
- Дрэнна (
прысл. ) ляжыць што-н. (дрэнна прыбрана, можна ўкрасці). - Здарылася найгоршае (
наз. ) з усяго, што можна было чакаць.
-
Заганны з маральнага боку; здатны на кепскія ўчынкі.
- Д. ўчынак.
- Дрэнныя паводзіны.
- Д. чалавек.
-
Недастатковы, малы.
- Дрэнныя даходы.
- Дрэнная ўцеха.
-
Неспрыяльны, які не прадвяшчае нічога добрага.
- Дрэннае прадчуванне.
- Дрэнныя аналізы крыві.
-
дрэнна каму,
у знач. вык. Пра хваравіты або цяжкі душэўны стан.- Хвораму сёння дрэнна.
- Дрэнна на душы.
-
дрэнна,
нескл. ,н. Адзнака (у 4знач. ), якая абазначае ніжэйшую ацэнку ведаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)