Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дзягцярства, , н.

Выганка дзёгцю.

  • Займацца дзягцярствам.

дзядзіна, , ж.

Дзядзькава жонка; цётка.

  • У хаце ўсе паважалі працавітую дзядзіну.

дзядзінец, , м. (гіст.).

  1. Цэнтральная частка старажытнага горада, умацаваная валамі, а пазней мураванымі сценамі і драўлянымі вежамі.

  2. Прасторны двор, агароджаны пляц (звычайна перад маёнткам, царквой; разм.).

дзядзька, , м.

  1. Бацькаў або матчын брат.

    • У госці прыехаў д. Лявон.
  2. Дарослы мужчына наогул, да якога звяртаюцца дзеці.

    • Скажыце, д., як прайсці ў Бадзінава?

  • І квіта, дзядзька Мікіта (разм.) — і ўсё тут.

|| ласк. дзядзечка, .

дзядзькаванне, , н. (гіст.).

Звычай у беларускіх землях канца 16 — пач. 18 ст. — аддаваць дзяцей шляхты ў сялянскую сям’ю, каб выхаваць у іх станоўчыя фізічныя і духоўныя якасці простага народа: працавітасць, сілу, непатрабавальнасць да яды і адзення, любоў да зямлі і вернасць ёй.

дзядзькаў, .

Які належыць дзядзьку.

  • Дзядзькава хата.

дзядзя, , м.

Дарослы мужчына (у мове дзяцей).

  • Мама, у таго дзядзі смешны капялюш.

дзядоўнік, , м.

Зараснік пустазелля ў выглядзе калючых учэпістых пупышак.

дзяды1,

  1. Людзі, якія жылі раней; продкі.

    • Д. і прадзеды нашы.
  2. Абрад памінання нябожчыкаў, а таксама дзень, калі выконваўся гэты абрад.

дзяды2, , м.

Пустазелле з калючым лісцем і ўчэпістымі пупышкамі.

  • На штаны начаплялася дзядоў.