Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

відазмяніцца, ; зак.

Набыць або страціць якія-н. прыватныя асаблівасці, прыметы.

|| незак. відазмяняцца, .

відазмяніць, ; зак.

Унесці якія-н. змены, часткова змяніць.

  • В. план.

|| незак. відазмяняць, .

|| наз. відазмяненне, .

відарыс, , м.

Прадмет, знак, сімвал і пад., якія ўвасабляюць пэўную ідэю.

  • В. герба на сцягу.
  • В. чайніка на шыльдзе.

відаць, у знач. вык.

  1. Можна бачыць, разгледзець.

    • Адсюль усё добра в.
    • Блізка в., ды далёка дыбаць (прыказка).
  2. Можна разумець.

    • Сэнс байкі добра в.
  3. Быць відавочным, вынікаць.

    • З гэтага в., што...
  4. у знач. пабочн. Як здаецца, мабыць, напэўна.

    • В., прыйдзецца ехаць аднаму.

  • Ад зямлі не відаць (разм.) — вельмі маленькага росту.

  • Відам не відаць (разм.) — ніякіх прымет, нідзе не відаць.

  • Па ўсім відаць або як відаць — напэўна, відавочна.

відашукальнік, , м. (спец.).

Прыстасаванне ў фота і кінаапаратах для вызначэння межаў здымка.

віднавата, безас. у знач. вык.

Не зусім цёмна, крыху відно.

віднаваты, .

Не зусім цёмны, крыху светлы.

  • Віднаватая ноч.

відната, , ж.

Пра наяўнасць вялікай колькасці святла дзе-н.

  • Такая в., хоць іголкі збірай.

віднецца, ; незак.

Быць відным, быць у полі зроку.

  • Удалечыні віднелася возера.

віднець, ; незак.

  1. безас. Світаць; святлець.

    • На ўсходзе ўжо віднела.
    • Пачынае в.
  2. Віднецца, станавіцца відным, бачным.

    • Уперадзе віднее жытнёвае поле.

|| зак. павіднець, .