Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ве́дзьма, ✂, ж.

  1. У старых народных павер’ях: злая чараўніца.

  2. перан. Пра злую, сварлівую жанчыну (разм.).

ве́ды, ✂.

  1. Сукупнасць звестак, якія раскрываюць аб’ектыўныя заканамернасці жыцця.

    • Грунтоўныя в.
    • Свет асвятляецца сонцам, а чалавек — ведамі.
  2. Дасведчанасць ў якой-н. галіне.

    • Вучні выявілі добрыя в. ў матэматыцы.

ве́ер, ✂, м.

  1. Ручное прыстасаванне з пласцінак у выглядзе складнога паўкруга, якім абмахваюцца ў духату.

  2. веерам, у знач. прысл. Паўкругам.

    • Хвост в.

|| прым. веерны, ✂.

ве́жа, ✂, ж.

  1. Высокае і вузкае архітэктурнае збудаванне.

  2. Вышка для гармат і кулямётаў на суднах, танках і пад.

|| прым. вежавы, ✂.

  • В. кран.

ве́зці​1, ✂; незак.

  1. Перамяшчаць каго-, што-н. пры дапамозе якіх-н. сродкаў руху.

    • В. пясок на тачцы.
  2. Адпраўляючыся ў паездку, мець пры сабе, з сабой.

    • В. дзяцей у вёску.
    • В. многа навін.

ве́зці​2, ✂; безас., ✂ (разм.).

Пра ўдачу ў чым-н. і шанцаваць.

  • Яму вязе ва ўсім.

|| зак. павезці, ✂ і падвезці, ✂.

ве́йка, ✂, н.

Валасок на краі павека.

  • Доўгія вейкі.

|| прым. вейкавы, ✂.

век, ✂, м.

  1. Стагоддзе.

    • Дваццаты в.
    • Мінулы в.
    • Цэлы в. не бачыліся (вельмі доўга).
  2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.

    • Каменны в.
    • Касмічны в.
    • З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад.: не адстаючы ад жыцця).
  3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзрост каго-н.

    • Многа пабачыць на сваім вяку.
    • У хлусні кароткі в. (прыказка).
    • Чалавек сярэдняга веку.
  4. у знач. прысл. Заўсёды, вечна.

    • В. дома яе няма.
    • В. буду помніць вас.

◊

  • На векі вечныя (разм.) — назаўсёды.

  • Праз вякі — бязмежна доўга, на працягу доўгага часу.

|| прым. векавы, ✂.

ве́ка, ✂, н.

Верхняя частка, якая служыць пакрыццём якой-н. пасудзіны, скрынкі, каробкі і пад.

  • В. куфра.

|| памянш. вечка, ✂.

векава́ць, ✂; незак.

Увесь час жыць дзе-н., знаходзіцца ў якім-н. стане, існаваць.

  • Век в. у дзеўках.