Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ласун, ✂, м.

Той, хто любіць паласавацца.

|| ж. ласуха, ✂.

ласунак, ✂, м.

Пра што-н. вельмі смачнае, салодкае (звычайна пра кандытарскія вырабы).

  • Пачаставаць дзяцей ласункамі.

ласцік, ✂, м.

  1. Баваўняная тканіна, якая ўжываецца звычайна на падкладку.

  2. Гумка для сцірання напісанага алоўкам.

|| прым. ласцікавы, ✂.

  • Ласцікавая падкладка.

ласы, ✂.

  1. Вельмі смачны.

    • Л. кусок.
  2. на што і да чаго. Які мае асаблівую цягу да чаго-н.; прагны.

    • Л. да смятаны.
    • Паглядаць ласа (прысл.).
    • Л. як кот на каўбасы (прымаўка).
    • Л. на чужыя прыпасы (прымаўка).

|| наз. ласасць, ✂.

ласяня, ✂ і ласянё, ✂, н.

Дзіцяня лася.

ласятнік, ✂, м.

  1. Памяшканне для ласёў.

  2. Паляўнічы на лася.

ласяціна, ✂, ж.

Мяса лася як ежа.

  • Раз у жыцці давялося пакаштаваць ласяціны.

лата​1, ✂, ж.

Кавалак тканіны, скуры, якім залатана дзірка на адзенні, абутку і пад.

|| памянш. латачка, ✂.

|| прым. латны, ✂.

лата​2, ✂, ж.

Абчасаная жэрдка, якая кладзецца ўпоперак крокваў пры крыцці страхі.

  • Палажыць латы.

|| прым. латвы, ✂.

  • Латныя цвікі.

латак, ✂, м.

  1. Адкрыты жолаб для сцёку вады.

  2. Паўкруглае або прамавугольнае прыстасаванне ў выглядзе невялікага жолаба ў млыне для ссыпання мукі.

    • Млынавы л.

|| прым. латаковы, ✂.