Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ласка1, , ж.

  1. Пяшчотнасць, цёплыя адносіны да каго-н.

    • Мацярынская л.
  2. Ветлівасць, далікатнае абыходжанне.

    • Калі ласка, заходзьце!

  • Быць у ласцы (разм.) — карыстацца павагай, давер’ем.

  • Выбачайце, калі ласка! — прабачце, даруйце!

  • Дзякуй за ласку — шчыра дзякую.

  • Зрабіць ласку — аказаць паслугу.

  • Увайсці (убіцца) у ласку (разм.) — набыць чыю-н. прыхільнасць.

ласка2, , ж.

Невялікая драпежная жывёліна сямейства куніцавых, а таксама яе футра.

ласкавы1 прым.

Поўны ласкі, пяшчотны.

  • Ласкавае дзіця.
  • Л. позірк.
  • Л. вецер

|| наз. ласкавасць, .

ласкавы2, (разм.).

Міласцівы, які праяўляе прыхільнасць, добразычлівасць да ніжэйшага.

  • Ласкавыя адносіны.

  • На ласкавым хлебе (разм. жарт.) — на пажыццёвай пенсіі або на чыім.-н. утрыманні.

|| наз. ласкавасць, .

ласкальны, .

  1. Поўны ласкі, пяшчотны, ветлівы.

    • Ласкальная ўсмешка.
  2. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў значэнне слова (напр. вавёрачка, дурненькі).

ласо, нескл., н.

У конных пастухоў: аркан з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі жывёл.

  • Накінь л. на шыю.

ласось, , м.

Буйная марская рыба з мяккім мясам ружовага колеру.

|| прым. ласасёвы, .

  • Ласасёвая ікра.
  • Ласасёвая пуціна.
  • Сямейства ласасёвых (наз.).

ласт, , м.

  1. Відазмененая пакарочаная канечнасць некаторых водных жывёл, птушак (цюленяў, пінгвінаў і пад.), пальцы якой злучаны перапонкай.

  2. пераважна Прыстасаванне для плавання ў выглядзе шырокіх лап з перапонкамі, што надзяваюць на ногі.

|| прым. ластавы, .

ластаногія, , н.

Атрад марскіх млекакормячых (маржы, цюлені) з канечнасцямі ў выглядзе ластаў.

ластаўка, , ж.

  1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі.

    • Берагавая л.
    • Белагрудая л.
    • Першая л. (таксама перан. пра першыя прыкметы з’яўлення чаго-н.).
  2. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.

|| прым. ластаўчын, .

  • Ластаўчына гняздо.