Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

саліць​2, ✂; незак.

  1. Сыпаць соль у што-н. для смаку.

    • С. катлеты.
    • С. бульбу.
  2. Нарыхтоўваць у запас у салёным растворы.

    • С. агуркі.
    • С. сала.
  3. перан. Рабіць каму-н. непрыемнасці, дапякаць.

    • С. кпінамі.

|| зак. пасаліць, ✂ і засаліць, ✂.

|| наз. саленне, ✂, солка, ✂, засолка, ✂ і засол, ✂.

|| прым. салільны, ✂, засолачны, ✂ і засольны, ✂.

салодкі, ✂.

  1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру або мёду.

    • С. яблык.
    • Паставіць на стол салодкае (наз.; салодкую страву, дэсерт).
  2. перан. Прыемны, які прыносіць задавальненне і асалоду.

    • Салодкая трывога.
    • Не салодка (прысл.) жывецца сіраце.
  3. перан. Празмерна далікатны, занадта ўважлівы і ласкавы.

    • Салодкая ветлівасць.
    • Салодкія манеры.
  4. перан. Ліслівы, ненатуральны, дагодлівы.

    • Салодкія словы.

|| наз. салодкасць, ✂.

салома, ✂, ж.

Сухія сцёблы злакавых раслін, што застаюцца пасля абмалоту.

  • Аўсяная с.

|| памянш. саломка, ✂.

|| прым. саламяны, ✂.

  • Саламяная страха.
  • С. колер (светла-жоўты).
  • Саламяная сурвэтка (з саломы).

◊

  • Саламяная ўдава (жарт.) — жанчына, якая знаходзіцца ў часовай разлуцы з мужам.

  • Саламяны ўдавец (жарт.) — мужчына, які знаходзіцца ў часовай разлуцы з жонкай.

салома... (а таксама салама...).

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да саломы, напр. саломазбіральнік, саломаздрабляльны, саломапад’ёмнік, саломаскладальнік, саломатранспарцёр.

саломіна, ✂, ж.

Адно сцябло саломы.

|| памянш. саломінка, ✂.

  • Хапацца за саломінку (перан. спрабаваць выратаваць сябе ці якую-н. справу, маючы надзею на сродкі, што дапамагчы не могуць).

саломка, ✂, ж.

  1. гл. салома.

  2. зб. Сцёблы абабітага льну, канапель.

  3. Кандытарскі, мучны выраб у выглядзе тонкіх доўгіх палачак або трубачак.

  4. зб. Тонкія і кароткія драўляныя палачкі, з якіх робяць запалкі (спец.).

|| прым. саломкавы, ✂.

салон, ✂, м.

  1. Памяшканне для выставак, для дэманстрацыі тавараў і пад., а таксама магазін для продажу і дэманстрацыі прадметаў гандлю, мастацкіх вырабаў і твораў мастацтва або атэлье, цырульня і пад., дзе заказы выконваюцца па-майстэрску.

    • Мастацкі с.
    • С. жаночага адзення.
    • С.-цырульня.
  2. Парадная гасціная або зала для прыёму гасцей у багатым доме (уст.), а таксама агульная гасціная ў атэлі, гасцініцы.

  3. Літаратурны або грамадска-палітычны гурток з вядомых асоб арыстакратычнага асяроддзя, якія збіраліся ў доме якой-н. прыватнай асобы (уст.).

  4. Унутранае памяшканне аўтобуса, самалёта, цеплахода для пасажыраў, а таксама зала для чакання ў парыкмахерскай цырульні, атэлье і пад.

◊

  • Салон-вагон — пасажырскі вагон, у адной палавіне якога размешчаны купэ, а ў другой — агульная зала для пасажыраў.

|| прым. салонны, ✂.

сальда, нескл., н. (спец.).

Астатак, розніца паміж прыходам і расходам рахунка.

  • С. гандлёвага балансу.

|| прым. сальдавы, ✂.

сальнасць, ✂, ж.

  1. гл. сальны.

  2. Непрыстойнасць, грубасць, цынічнасць.

    • Гаварыць сальнасці.

сальнік, ✂, м.

  1. Тлушчавая складка ў брушыне.

  2. Прыстасаванне для герметызацыі адтулін, праз якія праходзяць рухомыя часткі механізмаў — валы, штокі і пад. (спец.).

  3. Гандляр салам (разм.).

|| прым. сальнікавы, ✂.