салон, , м.

  1. Памяшканне для выставак, для дэманстрацыі тавараў і пад., а таксама магазін для продажу і дэманстрацыі прадметаў гандлю, мастацкіх вырабаў і твораў мастацтва або атэлье, цырульня і пад., дзе заказы выконваюцца па-майстэрску.

    • Мастацкі с.
    • С. жаночага адзення.
    • С.-цырульня.
  2. Парадная гасціная або зала для прыёму гасцей у багатым доме (уст.), а таксама агульная гасціная ў атэлі, гасцініцы.

  3. Літаратурны або грамадска-палітычны гурток з вядомых асоб арыстакратычнага асяроддзя, якія збіраліся ў доме якой-н. прыватнай асобы (уст.).

  4. Унутранае памяшканне аўтобуса, самалёта, цеплахода для пасажыраў, а таксама зала для чакання ў парыкмахерскай цырульні, атэлье і пад.

  • Салон-вагон — пасажырскі вагон, у адной палавіне якога размешчаны купэ, а ў другой — агульная зала для пасажыраў.

|| прым. салонны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)