Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нячысты2, (разм. уст.).

  1. Грэшны, д’ябальскі.

    • Нячыстае месца.
  2. Злы дух, чорт.

    • Вось табе і смяльчак, а нячыстага баіцца.

  • Нячыстая сіла (разм.) — чорт, д’ябал.

  • Нячысты дух — бесцялесная звышнатуральная, надпрыродная істота, нячысцік.

нячысцік, , м. (разм.).

У забабонах: нячыстая сіла, чорт.

нячэпаны, .

Тое, што і нечапаны.

няшмат, прысл. у знач. вык.

Не вельмі многа.

  • Н. ты напрацаваў тут без мяне.
  • На такой гаспадарцы зімой работы н.

няшчадны, (кніжн.).

  1. Бязлітасны, няўмольны.

    • Няшчадная смерць.
  2. Вельмі моцны па сіле праяўлення.

    • Няшчадная спёка.

|| наз. няшчаднасць, .

няшчасны, .

  1. Які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце.

    • Н. чалавек.
  2. Які з’яўляецца няшчасцем, заключае ў сабе няшчасце.

    • Н. выпадак.
  3. Які прыносіць няшчасце або прадвяшчае яго.

    • Н. дзень.
  4. Нікчэмны, мізэрны (разм.).

    • Бедныя людзі цягаліся па свеце, зараблялі няшчасныя рублі.
  5. Ужыв. як лаянка (разм.).

    • Дык гэта ты, чарвяк н., спаіў Сяргея?

няшчасце, , н.

  1. Бяда, гора; няшчасны выпадак.

    • Н. на чыгунцы.
    • Н. мне з табой!
  2. Няўдача, адсутнасць поспеху.

    • Шчупак з кручка сарваўся, вось н.

няяснасць, , ж.

  1. гл. няясны.

  2. Што-н. незразумелае, няяснае.

    • Рассеяць усе няяснасці.

няясны, .

  1. Які дрэнна відаць, не вылучаецца сваімі контурамі.

    • Няясныя абрысы гор.
  2. Які ледзь чуваць.

    • Няясныя словы песні.
  3. Не зусім зразумелы, невыразны.

    • Н. намёк.

|| наз. няяснасць, .

няясыць, , ж.

Буйная птушка атрада соў.