Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

чарніць, ; незак.

  1. Рабіць чорным, фарбаваць у чорны колер.

    • Ч. бровы.
  2. перан. Няславіць, ганьбаваць каго-, што-н.

    • Не трэба ч. людзей.
  3. Тое, што і вараніць.

|| зак. счарніць, , зачарніць, , начарніць, і ачарніць.

|| наз. чарненне, .

чарнічнік, , м.

Сцёблы, кусцікі, на якіх растуць чарніцы, а таксама месца, зарослае кустамі чарніц.

чарнобыль, , м.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з чырванавата-бурым сцяблом; разнавіднасць палыну.

|| прым. чарнобыльны, .

чарнушка1, , ж.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, чорнае насенне якой выкарыстоўваецца як вострая прыправа.

  • Хлеб з чарнушкай.

|| прым. чарнушкавы, .

чарнушка2, , ж. (разм.).

Смуглая чорнавалосая, чарнавокая жанчына, дзяўчынка.

чарнявы, .

Цёмнавалосы.

  • Ч. хлопчык.

чаромха, , ж.

Дрэва ці куст сямейства ружакветных з сабранымі ў гронкі белымі пахучымі кветкамі і чорнымі даўкімі на смак ягадамі.

|| прым. чаромхавы, .

  • Ч. куст.
  • Чаромхавае варэнне.

чаропка1, , ж.

Тое, што і чарапок ​1.

чаропка2, , ж. (разм., груб.).

Тое, што і чэрап (у 1 знач.); галава.

чарот, , м.

Высокая вадзяная або балотная расліна сямейства асаковых, а таксама зараснік гэтай расліны.

|| прым. чаротавы, і чарацяны, .